Home

Advertisement

Customize
November 2009   01 02 03 04 05 06 07 08 09 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Oborona Kraeva

"Слияние Белоруссии и России обернется войной..."

Posted on 2009.06.09 at 13:46
Мне здаецца, гэта першая публічная цвярозая адзнака пасіянарных настрояў пэўнай часткі апазіцыі з боку цяперашняга кіраўніка дзяржавы. Калі так, хай будзе Вайна!

А.Л.:"Многие говорят: Белоруссия должна войти в состав России. Хорошо, но мы, как руководители, должны просчитать последствия. Допустим, я принимаю такое решение. Что завтра?.. Ведь здесь наши отморозки - пусть их немного, процента два, но они самые активные. Они готовы развернуть национально-освободительную войну. Им нужен повод. И вы что думаете, у них нечем воевать? Им завтра же привезут оружие с Украины, из Прибалтики, Польши. И многие в обществе подумают: слушайте, они же борются за независимость, за святое. У нас же в Боаруссии неглупый народ, он же мыслит точно так же, как россияне, - своя земля, никому не отдадим, рубашку рванули - и пошли. К тому же это конец Лукашенко и всему тому, что он здесь сделал..."

Падрабязней:
http://www.utro.ru/articles/2009/06/05/818900.shtml

Comments:


   
[info]buy_me_a_drink at 2009-06-09 10:55 (UTC) (Link)
не знаю хто мені здається більш хитрожопим - Лукашенко чи Берлусконі?)
krewa
[info]krewa at 2009-06-09 13:23 (UTC) (Link)
Яны вартыя адзін аднаго!)
kurt_bielarus
[info]kurt_bielarus at 2009-06-09 11:00 (UTC) (Link)
Было і раней.
kurt_bielarus
[info]kurt_bielarus at 2009-06-09 11:04 (UTC) (Link)
А вайны нам ня трэба.
Вайна гэта ня толькі гераічная сьмерць ці перамога.

Гэта яшчэ бандытызм, голад, нашыя згвалтаваныя акупантамі дзяўчыны, зьнішчэньне прыроды і апошніх помнікаў нашай культуры...

Зразумела, ваяваць трэба будзе, калі што.

Але заклікаць да вайны...
Капялюш
[info]kapialush at 2009-06-09 11:46 (UTC) (Link)
"Вы говорите, что благая цель освящает даже войну? Я же говорю вам, что благо войны освящает всякую цель." (с) Ніцшэ
spirit of 89
[info]kabierac at 2009-06-09 11:51 (UTC) (Link)
ницше х.й (с) я
Капялюш
[info]kapialush at 2009-06-09 11:56 (UTC) (Link)
Угу, иди Ремарка почитай :)
krewa
[info]krewa at 2009-06-09 13:32 (UTC) (Link)
Па прынцыпе "...мне Рабіновіч напеў, таму і не спадабалася..."? Калі жадаеце захаваць маю павагу, раю больш не пакідаць падобных сумнёўных сэнтэнцый у маім дзённіку.
spirit of 89
[info]kabierac at 2009-06-09 13:37 (UTC) (Link)
інтэрпрэтацыямі рабіновіча не цікавіўся, чытаў самастойна. фраза - намёк на тое, што ніцшэ не для ўсіх зьяўляецца неабвержным аўтарытэтам, і спасылацца на ягоныя словы тут бессэнсоўна.
krewa
[info]krewa at 2009-06-09 13:56 (UTC) (Link)
Я не маю нічога супраць Вашых поглядаў, Каберац. Але абражаць погляды іншых, тым больш, сукрэвічаў і паплечнікаў, - не лепшы спосам выказаць свой пункт гледжання.
kurt_bielarus
[info]kurt_bielarus at 2009-06-09 12:03 (UTC) (Link)
Цудоўны прыклад нэадэкватнасьці Ніцшэ.

"Жанна д’Арк не топталась на распутье, отбросив все пути, как Толстой, или приняв их, как Ницше. Она выбрала путь и ринулась по нему стремительно, как молния. Тем не менее в ней было все то, что есть хорошего в Толстом и Ницше; все, что есть в них мало-мальски сносного. Я подумал о великих дарах Толстого — о даре простых чувств, особенно жалости, о любви к земле и к бедным, о почтении к согнутой спине. У Жанны было все это, даже больше: она бедно жила, а не только поклонялась бедности, как типичный аристократ, бьющийся над загадкой крестьянина.

Потом я подумал обо всем, что есть хорошего и трогательного в несчастном Ницше, — о его мятеже против пустоты и трусости нашего века. Я вспомнил, как он возопил в пустыне о вдохновенном равновесии опасности, как жаждал топота коней и звал в битву, что ж, и это было у Жанны, только она сражалась, а не поклонялась сражению. Мы знаем, что она не испугалась войска, тогда как бедный Ницше боялся и коровы.

Толстой воспел крестьян — она была крестьянкой.

Ницше воспел войну — она воевала.

Она побила каждого из них на его поле; была добрей и смиренней Толстого, яростней Ницше. И главное — она делала и сделала много, а они размышляли.

Как же тут не подумать, что ее вера владеет тайной нравственной цельности и ощутимой пользы? Так я и подумал; и за спиной Иоанны встал ее Создатель... Альтруисты тонкими голосами уличают Христа в жестокости. Эгоисты — у тех голоса еще тоньше — уличают Его в мягкотелости. Чего ж и ждать от нашего времени, когда все помешались на придирках?

Любовь великих страшнее, чем ненависть тирана, ненависть — благородней, чем любовь филантропа. Есть в мире великая цельность; и современным людям дано только подбирать ее клочья, поражаясь безумию Христова гнева и безумию Его кротости. Разделили ризы Его, и об одежде Его бросали жребий, хитон же был не сшитый, а весь тканый сверху." (с) Чэстэртан
Капялюш
[info]kapialush at 2009-06-09 12:33 (UTC) (Link)
Я нават не хачу абвяргаць відавочны ідыятызм гэтай цытаты, бо цытата з Ніцшэ, на якую Чэстэртан "як бы мусіў быць адказам", абсалютна пра іншае.

P.S. "о почтении к согнутой спине" - сімвалізуе.
kurt_bielarus
[info]kurt_bielarus at 2009-06-09 12:44 (UTC) (Link)
Калі табе нешта відавочна, гэта не адзначае, што ты ня маеш праблемаў са зрокам.

Ніцшэ трындзеў пра вайну, сідзячы ва ўтульнай хатцы.

Сьв. Жанна прынесла Францыі перамогу, хаця вайну не любіла і перад пачаткам сваёй Арлеанскай кампаніі заклікала ангельцаў мірна сысьці дамоў.

//Ну, зразумела, канапавым аматарам вайны бліжэй манголы Чынгіз-хана, якія не любілі працаваць, чым продкі з іх павагай да сялянскай працы.
Капялюш
[info]kapialush at 2009-06-09 13:15 (UTC) (Link)
Няўжо так прынцыпова хто гэта сказаў? Няўжо асоба сама па сабе важней за дэтэрмінаваныя і надасабістыя ідэі, пазбаўленыя якой-кольвек асабістай абумоўленасці? Непадабаецца Ніцшэ -возьмем Юнгера, які прайшоў дзьве вайны і меў 17 раненняў. Праз ягоныя творы праходзіць той жа лейтматыў: вайна ўздымае героя, вайна асвячае ягоны жыццёвы шлях, вайна дае шанец пераадолець ўсё "чалавечае" ў сабе, вайна змяняе сам узровень існавання чалавека.
Але вось аднаго такога трапнага выказвання ў Юнгера не было. А ў Ніцшэ яно было. І менавіта таму я працытаваў Ніцшэ, хай нават ён і "сядзеў ва ўтульнай хатцы".

P.S. Павага => Годнасць => (метафарычна) Годная выпраўка, прамая спіна, высока ўзнятая галава і г.д. А калі трактаваць селяніна як "убогую тварь" з па-халопску сагнутай спіной, то ніякая павагі тут быць ня можа. Хіба што спачуванне.
krewa
[info]krewa at 2009-06-09 13:45 (UTC) (Link)
У Традыцыйным Грамадстве кожнае саслоўе вартае павагі, бо выконвае свае прызначэнне.
Капялюш
[info]kapialush at 2009-06-09 14:10 (UTC) (Link)
Ну дык я ж аб чым і кажу.
Але пры гэтым паважаць можна і трэба толькі тых, хто варты павагі - тых, хто трымаецца годна і з гонарам выконвае сваю ролю ў грамадстве. Калі селянін сам сабе (ці з падачкі пэўных "благадзецеляў)) лічыць "проклятьем заклеймённым", то ніякае павагі ён не варты.
kurt_bielarus
[info]kurt_bielarus at 2009-06-09 13:50 (UTC) (Link)
Нешта я не заўважыў у дзёньніках Юнгера 1945-46 асаблівага захапленьня вайной.

Больш за тое, падчас ДСВ ён напісаў кнігу "Мір", пад уплывам якой, як пішуць, Эрвін Ромэль далучыўся за змовы супраць Гітлера.

Што да Ніцшэ і цытаты з яго - яна занадта катэгарычная і пазбаўленая якой-кольвек аргумэнтацыі. З адноснай павагай да такіх дэклярацыяў можна ставіцца толькі тады, калі чалавек, які іх выказвае, сам жыў згодна з гэтымі ідэямі. Ніцшэ - ня жыў так, як казаў.
Ну і з чаго нехта павінен паважаць ягоныя заклікі?

Былі людзі, якія мелі абсалютна іншыя каштоўнасьці, але былі сапраўднымі ваярамі - сьв.Жана, крыжаносцы, канкістадоры.
Яны больш вартыя павагі.

ПС.
Як ні кажы пра сяляніна, ён працуе з сагнутай сьпіной. І гэта ніяк не робіць яго халопам.
Менавіта той, хто ганьбіць сагнутую сьпіну, пазбаўляе годнасьці сялянскую працу, той і імкнецца атаясаміць сяляніна з халопам.
Капялюш
[info]kapialush at 2009-06-09 14:07 (UTC) (Link)
Не падабаецца Юнгер (дзе ты там заклікі да міру знайшоў??? здаецца мы чыталі розных Эрнстаў Юнгераў. У яго ж усё прасякнута захапленнем вайной - "татальнай мабілізацыяй чалавека") - бярэм Эвалу, які прайшоў WW1 і таксама шмат пісаў пра вайну ў тым жа рэчышчы што і Ніцшэ з Юнгерам. Далей глядзі мой папярэдні каментарый.

P.S. Ведаючы філасофію Талстога, я думаю тут "сагнутая спіна" была нечым больш глыбейшым чым проста азначэнне позы ў якой працуе селянін.
kurt_bielarus
[info]kurt_bielarus at 2009-06-09 14:36 (UTC) (Link)
Калі ты перачытаеш мае постынгі, ты ўбачыш, што там нічога не было пра заклікі Юнгера да міру.
Я пісаў, што ня бачыў у ягоных дзёньніках 1945-46 году захапленьня вайной.

І тым больш, ня варта яго ставіць на адну паліцу з Ніцшэ і ніцшэанскімі ідэямі "вайна - добра, незалежна ад яе мэтаў".

ПС. Ведаючы Чэстэртана, я думаю, што калі ён піша пра лепшае ў Талстога, то ён адбірае менавіта лепшае _у сваім разуменьні_. У тым ліку калі размова ідзе пра сагнутую спіну сяляніна.
Капялюш
[info]kapialush at 2009-06-09 15:59 (UTC) (Link)
Я перадусім меў наўвазе міжваенны перыяд, калі Юнгера называлі антыподам Рэмарка, і творы кшталту "Паміж сталёвых навальніцаў" і "Афрыканская прыгода". Дзённікаў 45-46гг. не чытаў, нажаль.

Уся дыскусія ў пастскрыптуму абсалютна бясплёнаня і безсэнсоўная. Калі табе падабаюцца менавіта такія вобразы - тваё права. Мне яны не падабаюцца.
kurt_bielarus
[info]kurt_bielarus at 2009-06-10 06:29 (UTC) (Link)
Таму я і прапаную размаўляць не пра вобразы, а па сутнасьці пытаньня.
krewa
[info]krewa at 2009-06-09 13:40 (UTC) (Link)
Ну вы тут і развялі тэму! Пан Курт, спыніце абразы, калі ласка! Параўноўваць Жанну д'Арк і Ніцшэ, як мінімум, некарэктна! Зыходзячы нават толькі з таго пункту, што вайна Жанны была скіравана супраць ангельцаў, а Ніцшэ - супраць усяго постмадэрновага свету.
kurt_bielarus
[info]kurt_bielarus at 2009-06-09 13:54 (UTC) (Link)
Тут у жж такіх "ваяроў супраць усяго сьвету" - процьма :)))

Дарэчы, Ніцшэ не дажыў да пастмадэрновага сьвету, таму ня мог з ім "ваяваць". Ён жыў у эпоху мадэрну.
krewa
[info]krewa at 2009-06-09 14:18 (UTC) (Link)
Не трэба такіх абагульненняў пра Ніцшэ і ЖЖ-карыстальнікаў.
Да постмадэрновага часу дажылі яго творы. Яго Дух і сёння палыхае праз іх сваёй нясхільнай Воляй.
kurt_bielarus
[info]kurt_bielarus at 2009-06-09 14:25 (UTC) (Link)
Воля праяўляецца ў дзеяньнях, а не дэклярацыях.
krewa
[info]krewa at 2009-06-10 06:18 (UTC) (Link)
Гэта не пра Ніцшэ. Бо зрабіць такую працу, якая грунтоўна паўплывала не толькі на мысленне многіх пакаленняў філосафаў і пасіянарыяў, але і на стыль эпохі - гэта зусім не дэкларацыя, а вялікая сакральная Самахвярнасць. Гэта і ёсць Вялікае дзенне Волі згодна метафізічнаму Прынцыпу. Не бачу сэнсу больш спрачацца на гэтую тэму.
kurt_bielarus
[info]kurt_bielarus at 2009-06-10 06:26 (UTC) (Link)
"Бо зрабіць такую працу, якая грунтоўна паўплывала не толькі на мысленне многіх пакаленняў філосафаў і пасіянарыяў, але і на стыль эпохі - гэта зусім не дэкларацыя, а вялікая сакральная Самахвярнасць. Гэта і ёсць Вялікае дзенне Волі згодна метафізічнаму Прынцыпу."

Маркс паўплываў ня меньш.

Ня ўсё тое, што на нешта значна паўплывала - праява волі, самаахвярнасьці і сакральнасьці. Часам як раз наадварот.
krewa
[info]krewa at 2009-06-10 07:10 (UTC) (Link)
Але гэта не пра Працу Ніцшэ. Увогуле. Як можна вульгарную апалагетыку матэрыялізма параўноваць з маніфестацыяй Духу?
Алкосодо
[info]soider at 2009-06-09 11:20 (UTC) (Link)
Сравнивая что у вас, и что у нас, я прихожу ко мнению, что это Россия должна войти в состав Белоруссии, а не наоборот.
krewa
[info]krewa at 2009-06-09 13:47 (UTC) (Link)
Мы, пожалуй, остановимся на Смоленске, Брянске, Пскове и Твери!)
lutavit
[info]lutavit at 2009-06-09 15:28 (UTC) (Link)
Ну, і Ноўгарад, калі пажадаюць. А то яны з 16 ст. марылі...
Andrej Wojsłaŭ Mikałajeŭ-Paszkiewicz (Wojsza)
[info]nicolaev at 2009-06-09 11:34 (UTC) (Link)

Адмарозак

pasha1980
[info]pasha1980 at 2009-06-09 12:24 (UTC) (Link)
Наконец-то этот мерзавец понял, что свято.
Абарис Эйвар
[info]ego_pluralis at 2009-06-09 13:39 (UTC) (Link)
"Империю надо восстанавливать на новых принципах, современных. В хорошем смысле империю"
Неяк ідэя ўжо і ў вышэйшых колах даходзіць да адпаведнага градуса. ))
krewa
[info]krewa at 2009-06-09 13:52 (UTC) (Link)
У дадзенай цытаце хутчэй, здаецца, адчуваецца щжо нейкае па-за градуснае закісанне.) Мне здаецца, наш хфюрэр ужо сам разгублена шукае нейкую новую ідэялагічную платформу пад свае палітычныя амбіцыі.
lutavit
[info]lutavit at 2009-06-09 15:30 (UTC) (Link)
Шчыра кажучы, мне ўвесь гэты бацькаўскі "незалежніцкі" лямант нагадвае старую прыпавесьць Быкава "Інтэграцыя".

- Я гатоў!
- Даўно ты далжон быць гатоў, спадар Залябедзька!
krewa
[info]krewa at 2009-06-10 08:31 (UTC) (Link)
Дарэчы, 2%, па словах А.Л., ад амаль 10-мільённнага насельніцтва нашай краіны - даволі пагрозлівая лічба атрымліваееца!
lutavit
[info]lutavit at 2009-06-10 09:07 (UTC) (Link)
Нармальная лічба. Нават завялікая - калі ўлічыць, колькі рознага неадэквату трэцца ў нашай апазыцыі, то лік размных нармалёвых асобаў будзе ісьці на сотыя, а то й тысячныя адсотку насельніцтва.
krewa
[info]krewa at 2009-06-10 09:20 (UTC) (Link)
Так і я ж да таго!) Няшмат завярбуем бамбістаў!)
А калі сур'ёзна ўявіць такі магчымы расклад падзей у выніку якіх Беларусь адыйдзе да Расеі, упэўнены, што наш "бацька" будзе мець на ўвазе і такі варыянт, каб самому сыйсці у адстаўку і ускосна ачоліць вызваленчы рух. За яго заступаецца Еўропа і А.Л. на белым кані пад усхваленні электарата заязджае ў незалежны Менск, вызвалены, дзякуючы яму, ад маскальскай акупацыі. І зноў - мы герой!
lutavit
[info]lutavit at 2009-06-10 15:47 (UTC) (Link)
Ну, фактычна тое, пра што Быкаў пісаў.
[info]enmephalimim at 2009-07-18 23:57 (UTC) (Link)
Не понимаю как такое может быть - именно на вашем блоге через раз антивирусник ругается, на остальных блогах жж нормально :(
Previous Entry  Next Entry  

Advertisement

Customize