Home

Advertisement

Customize
November 2009   01 02 03 04 05 06 07 08 09 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30
Oborona Kraeva

Камсамолец Міхаіл Мароз - праўда праз дзесяцігоддзі

Posted on 2009.03.19 at 08:41
Гэтую гісторыю распавёў мне адзін стары магілёўскі журналіст, з якім мы выпадкова апынуліся спадорожнікамі пад час працоўнай камандзіроўкі. Але спачатку нагадаю пра тыя падзеі, галоўны герой якіх трапіў у цэнтр увагі ўсіх СМІ былога СССР.


На фотаздымку - беларускі камсамолец-герой Міхаіл Мароз. Яго асоба зрабілася цэнтральнай персаналіяй у СМІ напрыканцы 70-ых. Гэта гісторыя адбылася на Віцебшчыне ў 1977 годзе. Звычайны студэнт-камсамолец, які працаваў на калгасным полі, ратуючы людзей, вынес з пад гусеніц камбайна баявы снарад часоў вайны. Як толькі адважны студэнт мінуў мяжу хлебнай нівы, снарад падарваўся ў яго рухах. Міхал быў паранены смяротна. Пра яго подзвіг з рэпрадуктараў радыё чулі міліёны савецкіх грамадзян. Пра яго распавядалі ва ўсесаюзных навінах на тэлебачанні, пісалі газеты і часопісы. У Калінкавічах яму усталяваны помнік работы скульптара Сяргея Бандэрэнкі. Асоба Міхаіла Мароза заняла свой пачэсны пасад у ліку герояў камсамольскага руху. Яго гераічнаму ўчынку прысвечана глава з кнігі Э.Луганскай "Правафлангавыя камсамолу". Чэсць распавесці оду новаспечанаму герою выпала і майму суразмоўцу, які тады толькі пачынаў працаваць журналістам у адным з рэгіянальных выданняў.

Пра гэтую гісторыю ўспамінаць сёння Віктар не любіць. Бо яна праз гады застаецца дакорам яго сумленню. Напрыканцы 70-ых пачатку 80-ых гадоў мінулага стагоддзя савок пержываў сваю апошнюю стагнацыю. Барадатыя ідэялагемы камуністычнай партыі выклікалі цікавасць амаль што толькі ў анекдотах. Сістэма няўхільна кацілася да свайго краху. Палітрукам як ніколі былі патрэбныя новыя героі. Ім стаў малады беларускі камсамолец Міша Мароз.

Віктар сёння, нягледзячы на тое, што ўжо мінула больш за 30 год, добра памятае ўсе дробязі гэтай гісторыі Калі ён па гарачых слядох прыбыў у Дубравенскі раён Віцебскай вобласці, у справе адразу ўсплылі нейкія цёмныя плямы. Далей - больш. Арыгінал гэтай гісторыі вельмі адрозніваўся ад той версіі падзей, якая была прэзэнтавана добрапрыстойным савецкім грамадзянам. Як распавёшў Віктару непасрэдны сведка гэтага здарэння, у тый час Міхаіл Мароз, як і сотні тысяч студэнтаў на усіх калгасных палях СССР, працаваў з таварышамі на уборцы ўраджаю. У разгар працоўнага дня ён адлучыўся па малой патрэбе "Ў кусцікі". Праз некалькі хвілін з прылеску выбеглі яго сябры размахваючы рукамі і клікаючы на дапамогу. Як высветлілася, хлопцы знайшлі побач з калгасным полем тый самы галоўны фігурант гучнай справы: артылерыйскі снарад часоў другой сусветнай вайны. Камсамолец Міша вырашыў патрымаць яго ў руках. Як вы ўжо здагадваецеся, нічога добрага з гэтага не выйшла. Прычым будучы "герой" быў паранены не смяротна. Ашчэпак снараду трапіў яму ў лёгкае. Але была патрэбна хуткая аперацыя. Па трагічнаму складу абставін хірург мясцовай лякарні па прозвішчу Чарненка, апынуўся ў нецвярозым стане. За тый час пакуль пацярпелага камсамольца везлі ў горад, ён памёр ад страты крыві. Гісторыя, шчыра скажам, шэраговая. Дуркаватыя студэнты, п'яны доктар. Мясцовае кіраўніцтва, каб захаваць свае чынавенскія дупы, зрабіла сваю публіцыстычную версію гэтай трагедыі, палітрукі далі згоду, а народ атрымаў яшчэ адну порцыю ілжы, якая неабмежавана лілася са сцёкавых труб савецкіх СМІ.

Віктар, як ён кажа, тады адзіны раз за ўсю сваю працу на глебе журналістыкі, пакрывіў душою, далучыўшыся да бязлікага сонму саўковых барзапісцаў. Няма нічога боль агіднага чым лож і здрада. Таму я і пакіную на віртуальных старонках праўду пра гэтую напаўзабытую гісторыю.

Comments:


liashkou_a
[info]liashkou_a at 2009-03-25 06:46 (UTC) (Link)

Са сьвятам!

25 сакавіка 1918 г. была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёньня чарговая - 91-ая гадавіна таго велічнага дня. Віншую Вас са сьвятам - Днём незалежнасьці!
krewa
[info]krewa at 2009-03-25 07:37 (UTC) (Link)

Re: Са сьвятам!

Дзякуй вялікае, Вас таксама!
Previous Entry  Next Entry  

Advertisement

Customize